Напярэдадні Дня пажылых людзей для віцябчан залатога ўзросту арганізавалі "Урок жыцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Зноў школьны званок і кантрольная. Для віцябчан залатога ўзросту правялі "Урок жыцця"
01.10.2025
Напярэдадні Дня пажылых людзей для віцябчан залатога ўзросту арганізавалі "Урок жыцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Парадак вяртання плацяжоў у АРІП змяняецца ў Беларусі
01.10.2025
У Беларусі ўнесены змяненні ў правілы ажыццяўлення вяртання фізічным асобам-плацельшчыкам з дапамогай плацежнай сістэмы ў адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы. Новая рэдакцыя правіл уступае ў сілу з 1 кастрычніка 2025 года, паведамілі БЕЛТА ў АРІП.
У жылым фондзе Віцебскай вобласці ацяпленне ўключаць 30 верасня
30.09.2025
У Віцебскай вобласці ацяпленне ў жылфондзе падключаць з 30 верасня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Віцебскага аблвыканкама.
У Беларусі пачалася масавая ўборка кукурузы
30.09.2025
У Беларусі пачалася масавая ўборка кукурузы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Стаўка на арэнднае жыллё. Што зменіцца ў будгаліне Віцебскай вобласці ў 2026 годзе
29.09.2025
У Віцебскай вобласці ў 2026 годзе будзе рабіцца стаўка на ўзвядзенне арэнднага жылля ў раёнах, дзе ў гэтым ёсць неабходнасць, каб замацаваць кадры. Пра гэта журналістам на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і будаўніцтва аблвыканкама Андрэй Галяковіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларусь і Алжыр заявілі аб узаемнай зацікаўленасці ў развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння
29.09.2025
Беларусь і Алжыр пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Гэта было заяўлена на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў і нацыянальнай дыяспары за мяжой Алжыра Ахмедам Атафам у Нью-Ёрку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з адходамі плануюць адкрыць у лістападзе
26.09.2025
Будаўніцтва Наваполацкага рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ЦКА) выйшла на фінальную стадыю. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар УП "Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў" Сяргей Вялюга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Урады Беларусі і Лаоса заключылі генпагадненне для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту
26.09.2025
Генеральнае пагадненне заключана паміж урадамі Беларусі і Лаоса аб прадастаўленні экспартных крэдытаў, што стварае дадатковы інструментарый для нарошчвання ўзаемнага тавараабароту. Ад беларускага боку дакумент падпісаў першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч у час рабочага візіту ў Лаос, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Сады, школы, бальніцы. Ацяпленне на аб'ектах сацсферы Віцебскай вобласці ўключаць з 25 верасня
25.09.2025
У Віцебскай вобласці ацяпляльны сезон у аб'ектах сацыяльнай сферы пачнецца з 25 верасня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.
Звыш 1,5 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі
25.09.2025
Звыш 1,5 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Такога ты ў падручніках не знойдзеш". У Віцебску прэзентавалі выданне "Невядомыя старонкі вайны"
24.09.2025
У створанай беларускімі дэпутатамі кнізе "Невядомыя старонкі вайны" сабраны гісторыі з розных куткоў краіны пра людзей, чыё жыццё звязана з Вялікай Айчыннай. Пра гэта на прэзентацыі выдання ў Віцебску журналістам распавяла ідэйны натхняльнік і адзін з аўтараў праекта - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ірына Астапенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Больш за 395 тыс. дзяцей адпачылі ў летніх лагерах у Беларусі
24.09.2025
У Беларусі гэтым летам у лагерах адпачылі больш за 395 тыс. дзяцей. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.
Легендарнай "Несцеркай" адкрылі юбілейны 100-ы сезон артысты Коласаўскага тэатра
23.09.2025
100-ы, юбілейнай сезон артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адкрылі 21 верасня легендарным спектаклем "Несцерка". Упершыню гэта камедыя была пастаўлена 18 мая 1941 года, у кастрычніку 2006 года спектакль быў абноўлены. На вялікую сцэну сыграць гэты знакаміты спектакль выйшаў увесь Коласаўскі тэатр. Галоўную ролю адыграў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Пётр Ламан.
На будаўнічыя падрадныя работы ў Беларусі ў студзені-жніўні затрачана Br17,1 млрд
23.09.2025
У Беларусі ў студзені - жніўні 2025 года на будаўнічыя падрадныя работы затрачана Br17,1 млрд. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.