predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Конкурс інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі

23.09.2025

Конкурс інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі

Камітэт эканомікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб'яўляе аб правядзенні конкурсу інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення:

  • субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;
  • субсідый для кампенсацыі часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.

Даведачна:

Да суб'ектаў прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці, якія прэтэндуюць на аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі адносяцца суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці.

Арганізацыя і правядзенне конкурсу

Арганізацыя і правядзенне конкурсу ажыццяўляецца камітэтам эканомікі Віцебскага аблвыканкама

Прававыя падставы правядзення конкурсу

Конкурс праводзіцца ў парадку і на ўмовах, вызначаных:

  • Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. № 459 "Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва" (далей – Пастанова 459);
  • рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 21 лістапада 2024 года № 761 "Аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці";
  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2018 г. № 506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці".

Тэрмін правядзення конкурсу

Конкурс праводзіцца з 23 верасня 2025 г. па 17 кастрычніка 2025 г. уключна.

Конкурсныя заяўкі, пададзеныя пазней устаноўленага тэрміну да разгляду не прымаюцца і вяртаюцца заяўнікам.

Прыём дакументаў

Прыём дакументаў на ўдзел у конкурсе ажыццяўляе камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкама (г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. 314) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00.

Кантактныя асобы

  • Трафімаў Аляксандр Іванавіч, тэл. 8 (0212) 22 63 12
  • Яршова Лілія Валянцінаўна, тэл. 8 (0212) 22 63 16

Прадмет конкурснага адбору

  • прадастаўленне субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;
  • прадастаўленне субсідый для пакрыцця расходаў лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.

Крыніца фінансавання

Сродкі абласнога бюджэту, прадугледжаныя на 2025 год у Дзяржаўнай праграме "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва у Рэспубліцы Беларусь“ на 2021-2025 гады

Напрамкі прадастаўлення дзяржаўнай фінансавай падтрымкі

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці на конкурснай аснове пры рэалізацыі імі інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў па наступных прыярытэтных напрамках:

  • стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці прадукцыі (тавараў, выканання работ, аказання паслуг);
  • арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартаарыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі;
  • вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне;
  • укараненне новых тэхналогій;

Мэты, на якія могуць быць накіраваны сродкі дзяржаўнай фінансавай падтрымкі

Дзяржаўная фінансавая падтрымка прадастаўляецца суб'ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці, якія рэалізуюць інвестыцыйныя праекты, бізнес-праекты, у мэтах:

  • узвядзення, рэканструкцыі, мадэрнізацыі, тэхнічнай мадэрнізацыі, рамонту капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ і мантажу ўсіх відаў абсталявання;
  • набыцця капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў;
  • набыцця машын і абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў, інструментаў;
  • набыцця камплектуючых вырабаў, сыравіны, матэрыялаў, праграмнага забеспячэння (яго абнаўлення), тавараў (работ, паслуг) для ўласнай вытворчасці прадукцыі (тавараў, выканання работ, аказання паслуг), будаўніцтва, набыцця капітальных будынкаў (збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і (або) іх рамонту і рэканструкцыі, набыцця абсталявання, транспартных сродкаў, спецыяльных прылад і прыстасаванняў, закупкі камплектуючых вырабаў, сыравіны і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і аказання паслуг.

Крытэрыі адбору інвестыцыйных праектаў пры правядзенні конкурсу

Асноўнымі крытэрыямі адбору інвестыцыйных праектаў пры правядзенні конкурсу з'яўляюцца:

  • адпаведнасць інвестыцыйнага праекта прыярытэтным напрамкам прадастаўлення дзяржаўнай фінансавай падтрымкі;
  • актуальнасць і перспектыўнасць інвестыцыйнага праекта, бізнес-праекта, яго канчатковы вынік;
  • плануемае прыцягненне сродкаў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, бізнес-праекта з іншых крыніц;
  • меркаваная колькасць новых працоўных месцаў і абгрунтаванасць іх стварэння.

Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу

Не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты: сярэдняя колькасць работнікаў якіх за каляндарны год на дату звароту за аказаннем дзяржаўнай фінансавай падтрымкі перавышае 250 чалавек;

Даведачна: сярэдняя колькасць работнікаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва - юрыдычных асоб за каляндарны год вызначаецца ва ўстаноўленым парадку як: спісачная колькасць работнікаў у сярэднім за год (за выключэннем работнікаў, якія знаходзяцца ў адпачынках па цяжарнасці і родах, у сувязі з усынаўленнем (удачарэннем) дзіцяці ва ўзросце да трох месяцаў, па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў); сярэдняя колькасць працуючых па сумяшчальніцтве з месцам асноўнай працы ў іншых наймальнікаў; сярэдняя колькасць асоб, якія выконвалі работы па грамадзянска-прававых дагаворах (у тым ліку заключаных з юрыдычнымі асобамі, калі прадметам дагавора з'яўляецца аказанне паслугі па прадастаўленні, найму работнікаў).

Дадзеная колькасць работнікаў вызначаецца ў цэлым па юрыдычнай асобе, уключаючы філіялы, прадстаўніцтвы і іншыя яго адасобленыя падраздзяленні.

  • аб'ём валавой выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, выканання работ, аказання паслуг) без уліку падатку на дабаўленую вартасць за каляндарны год перавышае значэнне, усталяванае пастановай 459;

Даведачна: гранічныя значэнні выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, выканання работ, аказання паслуг) без уліку падатку на дабаўленую вартасць за каляндарны год:

малыя арганізацыі - 500 000 базавых велічынь;

сярэднія арганізацыі - 2 000 000 базавых велічынь.

  • у статутным фондзе якіх доля Рэспублікі Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, замежных юрыдычных асоб, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, грамадскіх аб'яднанняў (за выключэннем грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў), саюзаў (асацыяцый), фондаў, адной або некалькіх юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца суб'ектамі малога прадпрымальніцтва, перавышае 49 працэнтаў (за выключэннем суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва);
  • якія з'яўляюцца банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, страхавымі арганізацыямі, прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер, ламбардамі;
  • якія з'яўляюцца ўдзельнікамі канцэсійных дагавораў (пагадненняў) аб падзеле прадукцыі, заключаных з замежнымі інвестарамі ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнесу, латарэйнай дзейнасці, электронных інтэрактыўных гульняў, вытворчасць і рэалізацыю падакцызных тавараў, здабычу карысных выкапняў, за выключэннем агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў;
  • якія знаходзяцца ў працэсе рэарганізацыі, ліквідацыі (спыненні дзейнасці), эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве);
  • якія не прадставілі дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, або пры наяўнасці ў прадстаўленых дакументах недакладных звестак;
  • з дня парушэння якімі ўмоў аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі не прайшло тры гады;
  • якія маюць запазычанасць па плацяжах у бюджэт і дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды;
  • якія маюць страты па выніках фактычна адпрацаванага часу ў бягучым годзе на дату звароту за аказаннем дзяржаўнай фінансавай падтрымкі.

Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсе

Для ўдзелу ў конкурсе суб'екты прадпрымальніцтва прадастаўляюць у камітэт эканомікі аблвыканкама наступныя дакументы:

  • заяўка на ўдзел у конкурсе з указаннем запытанага віду, памеру дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, меркаванай колькасці ствараемых працоўных месцаў, а таксама з указаннем пацвярджэння дакладнасці прадстаўленых звестак;
  • копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, статута юрыдычнай асобы (устаноўчага дагавора – для юрыдычных асоб, якія дзейнічаюць на падставе ўстаноўчага дагавора);
  • звесткі аб сярэдняй колькасці работнікаў (для юрыдычных асоб) завераныя подпісам кіраўніка і пячаткай юрыдычнай асобы;
  • звесткі аб аб'ёме выручкі ад рэалізацыі тавараў (выканання работ, аказання паслуг) без уліку падатку на дабаўленую вартасць за каляндарны год, які папярэднічае году звароту, завераныя подпісам кіраўніка і пячаткай юрыдычнай асобы або подпісам індывідуальнага прадпрымальніка і пячаткай пры яе наяўнасці;
  • тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне (у тым ліку фінансавае) інвестыцыйнага праекта, бізнес-праекта;
  • бухгалтарскі баланс і дадатак да яго за папярэдні год, а таксама за фактычна адпрацаваны час у бягучым годзе (для суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, – падатковая дэкларацыя за папярэдні год, а таксама за фактычна адпрацаваны час у бягучым годзе).

Для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскім крэдытам суб'екты прадпрымальніцтва дадаткова прадстаўляюць:

  • копію крэдытнага дагавора;
  • выпіску з пазыковага рахунку;
  • графік пагашэння крэдыту і выплаты працэнтаў па ім.

Аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці, якія прымаюць удзел у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах

Заяўка на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў суб'ектаў прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе прадастаўлення субсідый для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі

Заяўка на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў суб'ектаў прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе кампенсацыі часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу)