predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Дыялогавая пляцоўка адбылася ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

30.09.2025

Дыялогавая пляцоўка адбылася ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

У аддзяленні дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напярэдадні Дня пажылых людзей адбылася дыялогавая пляцоўка.

Старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Генадзьеўна Міхалёнак выступіла ў ролі мадэратара. У якасці экспертаў былі запрошаны намеснік старшыні райвыканкама, дэпутата раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб'яднанняў, юрыдычных служб.

Сёння ветэраны працы, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю: праводзяць сустрэчы з падрастаючым пакаленнем, удзельнічаюць у многіх культурна-масавых, патрыятычных мерапрыемствах.

Кожны з іх цікавіцца сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, вобласці і краіны. Эксперты ў сумесным дыялогу давалі кампетэнтныя адказы і тлумачэнні, звязаныя з пытаннямі жыццядзейнасці, функцыянавання аб'ектаў сацыяльнай і вытворчай сфер, праходжання аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, атрымання юрыдычных кансультацый.

Старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Юрый Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Людміла Стома, старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Міхалёнак і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат уручылі актывістам ветэранскага руху памятныя падарункі, салодкія пачастункі і павіншавалі з Днём пажылых людзей.

Святочным акордам памятнага мерапрыемства стала канцэртная праграма з музыкай і песнямі, падораная работнікамі ўстаноў культуры раёна.