Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
29.09.2025
На чарговым пасяджэнні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам яго старшыні Сяргея Генадзьевіча Кашміло быў разгледжаны шэраг пытанняў:
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома выступіла з дакладам "Аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Шаркаўшчынскім раёне". Аб склаўшайся сістэме работы з моладдзю распавяла дырэктар ДУА "СШ №1 г.п. Шаркаўшчына" Ірына Рычардаўна Рымдзёнак.
Аб падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый Шаркаўшчынскага раёна да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы далажыла намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ганна Казіміраўна Мілевіч.
Таксама разгледжана пытанне арганізацыі падпісной кампаніі на 4 квартал, першачарговая ўвага звернута на падпіску газеты "Кліч Радзімы".