predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Работнікі сельгаспрадпрыемства Віцебскага раёна атрымалі ключы ад новых кватэр

22.07.2025

Работнікі агракомплексу "Адраджэнне" атрымалі ключы ад новых кватэр у шматпавярховым доме ў аграгарадку Кіраўская Віцебскага раёна, які быў пабудаваны Віцебскай бройлернай птушкафабрыкай. У агракомплексе "Адраджэнне" працуюць больш за 150 чалавек.

Беларусь і Турцыя ўдасканалілі ўзаемны бязвізавы рэжым

22.07.2025

У Мінску падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Турэцкай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз ад 29 сакавіка 2013 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Вішнёвая квецень сяброўства". Гала-канцэрт ягаднага фестывалю прайшоў у Глыбокім

21.07.2025

На гала-канцэрце "Вішнёвая квецень сяброўства" ў Глыбокім творчыя калектывы прадставілі культуру Беларусі, Расіі, Індыі, Карэі, Грузіі, Арменіі, Латвіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Стратэгія развіцця ЖКГ да 2035 года зацверджана ў Беларусі

21.07.2025

Зацверджана стратэгія развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2035 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Абмен вопытам сярод бізнес-лэдзі. У Віцебску праходзiць беларуска-расійскі форум жаночых ініцыятыў

18.07.2025

У Віцебску праходзiць фестываль жаночых ініцыятыў "Славянскі аспект жаночага прадпрымальніцтва: магчымасці і перспектывы", у якім прымаюць удзел прадстаўніцы беларускіх і расійскіх бізнес-колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Амаль 70 працэнтаў азімага ячменю ўбрана ў Беларусі

18.07.2025

У Беларусі ўбрана 170 тыс. га азімага ячменю - 69,3 працэнта ўборачнай плошчы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сумесны беларуска-расійскі "Марш Перамогі" прыбыў у Дубровенскі раён

17.07.2025

"Марш Перамогі", які стартаваў у канцы чэрвеня з Масквы, прыбыў 16 ліпеня ў Дубровенскі раён. Першым пунктам наведвання стаў мемарыяльны комплекс "Рыленкі". На знакавым месцы адбыўся ўрачысты мітынг. Канцавой кропкай маршруту стане Брэсцкая крэпасць, куды нясуць сімвалічны прадмет - біклагу з вадой. Праект "Марш Перамогі" праводзіцца сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі", з РГА "Патрыёты Беларусі" пры падтрымцы рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб". Гэта важная грамадская падзея накіравана на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне патрыятызму і ўмацаванне адзінства народаў Беларусі і Расіі. Яна прымеркавана да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі 2025 года вырас на 2,1 працэнта

17.07.2025

ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі 2025 года вырас на 2,1 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Белстаце.

У Віцебскай вобласці за выхадныя затрымана 25 бяспраўнікаў

16.07.2025

У Віцебскай вобласці за выхадныя затрымана 25 бяспраўнікаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

У Беларусі фарміруюць нацыянальны тэхнічны камітэт па стандартызацыі ў сферы ШІ

16.07.2025

У Беларусі пачалі фарміраваць нацыянальны тэхнічны камітэт па стандартызацыі ў сферы штучнага інтэлекту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.

Хлебапячэнне, вытворчасць мяса птушкі. Банк развіцця падтрымаў інвестпраекты Віцебскай вобласці

15.07.2025

Банк развіцця падтрымаў эканамічныя ініцыятывы Віцебскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Амаль 40 працэнтаў азімага ячменю ўбрана ў Беларусі

15.07.2025

У Беларусі ўбрана 90,4 тыс. га азімага ячменю - 36,9 працэнта ўборачнай плошчы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Інклюзіўны паказ створаных дзецьмі калекцый адзення прайшоў на "Славянскім базары ў Віцебску"

14.07.2025

Калекцыі адзення, створаныя дызайнерамі і дзецьмі з асаблівасцямі развіцця, прадставілі ў рамках "Славянскага базару ў Віцебску" на інклюзіўным модным паказе "Рука ў руцэ". На подыум у міжнародным прэс-цэнтры ў Канцэртнай зале "Віцебск" выйшлі мадэлі і дызайнеры ў адной асобе - гэта выхаванцы Віцебскай, Каменскай (Магілёўская вобласць) і Рудзенскай (Мінская вобласць) спецыяльных школ-інтэрнатаў, а таксама юныя мадэлі ўзорнага тэатра моды "Касцюмер" Цэнтра культуры "Віцебск" і маскоўскага Дома моды "Сонечны анёл". Дзяўчынкі і хлопчыкі паказалі калекцыю для падлеткаў і модных дарослых дам, яркае паўсядзённае адзенне і ўборы для выхаду.