Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
22.07.2025
Пад кіраўніцтвам старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Сяргея Генадзьевіча Кашміло адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні абласнога свята "Яблычны фэст".
Перад удзельнікамі пасяджэння пастаўлены важныя задачы: ім трэба будзе на належным узроўні арганізаваць канцэртную праграму з прыцягненнем творчыя калектываў Віцебскай вобласці, Расійскай Федэрацыі і лепшых артыстаў нашага раёна. Таксама для гасцей і жыхароў Шаркаўшчыны будуць працаваць гандлёвыя рады, тэматычныя пляцоўкі, дзіцячыя забаўляльныя зоны.
Свята пройдзе 16 жніўня 2025 года ў г.п. Шаркаўшчына.