Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
25.07.2025
Першы намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Віктаравіч Ляўковіч сустрэўся з прадстаўнікамі працоўных калектываў сельгасарганізацый Шаркаўшчынскага раёна і ДЛПУ "Шаркаўшчынская раённая ветстанцыя" ў рамках Адзінага дня інфармавання па тэме "Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні".
У ходзе сустрэчы Сяргей Віктаравіч адзначыў, што Беларусь прайшла найскладанейшы шлях развіцця ад пераадолення пасляваеннай разрухі да забеспячэння харчовай бяспекі, стварэння развітой сістэмы адукацыі, магутнага прамысловага комплексу, інавацыйнай сістэмы аховы здароўя і дасягнення энергетычнай незалежнасці, што ў канчатковым выніку дазволіла рэспубліцы заняць годнае месца на сусветнай арэне ў якасці суверэннай дзяржавы.
Пасля правядзення Адзінага дня інфармавання ў першага намесніка старшыні аблвыканкама Сяргея Ляўковіча адбылася прадметная размова з калектывам Шаркаўшчынскай раённай ветэрынарнай станцыі і спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў раёна аб развіцці галіны жывёлагадоўлі ў Шаркаўшчынскім раёне.