23 верасня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Сямёнавіч Матвееў правёў “прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян у райвыканкаме.
21 верасня ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе кіраўніка раёна Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака, кіраўніка справамі райвыканкама Вольгі Аляксандраўны Малюгінай і начальніка РАУС Андрэя Мікалаевіча Нікалаева сустрэлася з калектывамі супрацоўнікаў аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шаркаўшчынскім раёне прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” па Глыбоцкім раёне і цэнтра банкаўскіх паслуг № 244 філіяла № 216 ААТ “ААБ Беларусбанк”.
23 верасня 2021 г. з 10.00 да 12.00 адбудзецца выязны асабісты прыём грамадзян у Лужкоўскім сельскім выканаўчым камітэце начальнікам Шаркаўшчынскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Кавалёнкам Юрыем Винальевичем.