predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

З 1 па 10 красавіка пройдзе дэкада «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»

31.03.2022

З 1 па 10 красавіка пройдзе дэкада «Увага! Самаходныя машыны і трактары!»

З 1 па 10 красавіка Дзяржаўтаінспекцыяй Шаркаўшчынскага раёна сумесна з прадстаўнікамі УСіП «Дзяржтэхнагляд» па Віцебскай вобласці будзе праводзіцца дэкада «Увага! Самаходныя машыны і трактары!».

Пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў, дзяржаўтаінспектарамі будзе нададзена асаблівая ўвага спраўнасці вонкавых светлавых прыбораў, абсталяванню пробліскавымі маячкамі аранжавага колеру, святлоадбівальнымі элементамі сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама навяснога абсталявання, паўнаце праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду сельскагаспадарчай тэхнікі.

Будзе ажыццёўлены пільны кантроль за наяўнасцю дакументаў, якія пацвярджаюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху іншых транспартных сродкаў, запланаваных для выкарыстання пры правядзенні вясновых палявых работ, прыцягненне па выяўленых фактах парушэнняў вінаватых службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці з адначасовай выдачай прадпісанняў на ўхіленне парушэнняў.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаіспекцыі просяць вадзіцеляў гэтай тэхнікі ў перыяд вясенне-палявых работ быць асаблiва ўважлівымі і акуратнымі за рулём пры перасоўванні па дарогах агульнага карыстання. Будзьце ўважлівымі на дарозе! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

І. Ганебны, часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ РАУС.