Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» падвяла вынікі сваёй працы за 2023 год

07.02.2024

Раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» былі падведзены вынікі работы арганізацыі за 2023 год, акрэслены планы на 2024-ы. Як вядома, шаркаўчане рыхтавалі гарадскі пасёлак да святкавання фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023». Не засталіся ў баку ад гэтай важнай падзеі і члены арганізацыі. Па ініцыятыве кіраўніка Валерыя Ана, з дапамогай дырэктара УКП ЖКГ Аляксея Клакоўскага і пры падтрымцы актывістаў грамадскага аб’яднання каля сядзібы Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына была ўстаноўлена інфармацыйная альтанка, прысвечаная нашаму славутаму земляку. Члены арганізацыі на пастаяннай аснове ўдзельнічалі ў правядзенні мітынгаў, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню Перамогі, Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню народнага адзінства. Яны актыўна супрацоўнічаюць з навучальнымі ўстановамі, дзе праводзяць сустрэчы з падрастаючым пакаленнем. З 2022 года праходзяць спаборніцтвы па зімняй рыбалцы, прысвечаныя памяці воіна-інтэрнацыяналіста Валянціна Кукліна. Штогод члены арганізацыі дапамагаюць у правядзенні раённых спаборніцтваў па таэквандо, прысвечаных подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На сённяшні дзень у складзе раённай арганізацыі налічваецца 77 чалавек. З кожным годам рады яе пашыраюцца, з’яўляюцца новыя ідэі і прапановы па развіцці патрыятычнай работы.

Кіраўнік арганізацыі Валерый Ан падкрэсліў, што сёлетні год у краіне абвешчаны Годам якасці. Значыць мерапрыемствы, якія будуць праводзіць шаркаўшчынскія афіцэры, павінны стаць больш якаснымі і паўнавартаснымі. Былі выслуханы прапановы членаў арганізацыі аб святкаванні 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На справаздачны сход быў запрошаны настаяцель Свята-Успенскай царквы протаіерэй Пётр Бараноўскі. Свяшчэннаслужыцель прачытаў словы малітвы, акрапіў святой вадой сцяг раённай арганізацыі, пажадаў усім міру, дабра і блакітнага неба над галавой у нашай квітнеючай Беларусі.

 

Сяргей РАЙЧОНАК  http://www.klich.by/?p=129169