Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Звароты грамадзян і юрыдычных асоб / Прамыя тэлефонныя лініі

Прамыя тэлефонныя лініі

Парадак правядзення " прамых тэлефонных ліній»

у Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце

"Прамыя тэлефонныя лініі" з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі ў Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце (далей - райвыканкам) праводзяцца ў мэтах растлумачэння грамадзянам і юрыдычным асобам пытанняў у межах сваёй кампетэнцыі альбо па загадзя планаванай тэме, абумоўленай яе актуальнасцю:

- старшынёй райвыканкама ў службовым кабінеце старшыні райвыканкама па нумары тэлефона 4-18-99 у дату і час, вызначаныя старшынёй райвыканкама, але не радзей аднаго разу ў тры месяцы;

- першым намеснікам, намеснікамі старшыні райвыканкама, кіраўніком спраў райвыканкама ў службовых кабінетах, згодна з зацверджаным старшынёй райвыканкама графікам;

Графікі правядзення "прамых тэлефонных ліній" складаюцца штоквартальна сектарам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

Пры звароце грамадзяніна да службовай асобы ў ходзе "прамой тэлефоннай лініі" высвятляюцца яго прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), звесткі аб месцы жыхарства і (або) працы (вучобы), тэлефоне, а ў прадстаўніка юрыдычнай асобы - найменне юрыдычнай асобы і яго юрыдычны адрас, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), сутнасць звароту.

У выпадку адмовы заяўніка ад паведамленні названых звестак зварот можа быць пакінуты без разгляду.

У ходзе «прамой тэлефоннай лініі» грамадзянам і юрыдычным асобам даюцца поўныя і вычарпальныя адказы на пастаўленыя імі пытанні ў межах кампетэнцыі арганізацыі. Пры неабходнасці дадатковага вывучэння пытання, правядзення спецыяльнай праверкі або запыту адпаведнай інфармацыі зварот рэгіструецца ў дзень яго паступлення шляхам афармлення рэгістрацыйна-кантрольнай карткі.

Службовая асоба ў ходзе правядзення "прамой тэлефоннай лініі" пры зваротах, якія не адносяцца да кампетэнцыі райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, сельскіх выканаўчых камітэтаў, тлумачыць грамадзяніну або юрыдычнай асобе, у якой дзяржаўны орган, іншую арганізацыю неабходна звярнуцца. Такія звароты не падлягаюць рэгістрацыі.

Адказы на звароты, якія паступілі ў ходзе «прамых тэлефонных ліній» даюць кіраўнікі або ўпаўнаважаныя імі службовыя асобы дзяржаўных органаў, іншых арганізацый у адпаведнасці пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 667.