Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Сацыяльная сфера / Работа з моладдзю

Работа з моладдзю

Дзяржаўная маладзёжная палітыка з'яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай палітыкі ў вобласці сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Уяўляе сабой цэласную сістэму мер прававога, арганізацыйна-кіраўніцкага, фінансава-эканамічнага, навуковага, інфармацыйнага, кадравага характару, накіраваных на стварэнне неабходных умоў для выбару маладымі грамадзянамі свайго жыццёвага шляху, для іх адказнага ўдзелу ў жыцці і развіцці беларускай дзяржавы і грамадства. Моладзь разглядаецца як сацыяльна-ўзроставая група насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Маладзёжная палітыка ў Шаркаўшчынскім раёне рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 65-3 "Аб асновах дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладёжная палітыка"на 2016-2020 гады" і іншымі нарматыўна-прававымі актамі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

У Шаркаўшчынскім раёне пражывае каля 2,0 тыс. чалавек ва ўзросце ад14 да 31 года, што складае 17% ад агульнай колькасці насельніцтва.