"Марш Перамогі", які стартаваў у канцы чэрвеня з Масквы, прыбыў 16 ліпеня ў Дубровенскі раён. Першым пунктам наведвання стаў мемарыяльны комплекс "Рыленкі". На знакавым месцы адбыўся ўрачысты мітынг. Канцавой кропкай маршруту стане Брэсцкая крэпасць, куды нясуць сімвалічны прадмет - біклагу з вадой. Праект "Марш Перамогі" праводзіцца сумесна з грамадскім аб'яднаннем "Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі", з РГА "Патрыёты Беларусі" пры падтрымцы рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб". Гэта важная грамадская падзея накіравана на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне патрыятызму і ўмацаванне адзінства народаў Беларусі і Расіі. Яна прымеркавана да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.