Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.07.2025
Дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна на чале са старшынёй Савета дэпутатаў Сяргеем Арэшкавым прыняла ўдзел у I рэгіянальным форуме "Мясцовае самакіраванне ў Віцебскай вобласці: агульная справа. Дыялог пра будучыню".
Удзел у ім прыняў старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Сяргей Глазьеў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, дэпутаты, прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі.
Удзельнікі форуму пазнаёміліся з выставай гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці "Ганаруся сваёй Радзімай".
У праграме форуму: пленарнае пасяджэнне "Мясцовае самакіраванне сёння: праблемы і шляхі вырашэння", цырымонія падпісання пагадненняў аб супрацоўніцтве, ускладанне кветак да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу "Тры штыкi".