Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Дырэкцыя "Славянскага базару ў Віцебску" аб'явіла конкурс для кавер-груп

26.03.2024

Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" правядзе конкурс для кавер-груп. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Цэнтры культуры "Віцебск".

Пераможца конкурсу атрымае магчымасць выступіць на пляцоўцы перад канцэртнай залай "Віцебск". Размова аб начным шоу 12 ліпеня "Танцпляцоўка з "Душэўным радыё".

Інфармацыю аб сваіх калектывах музыканты могуць прысылаць да 1 мая на адрас: tancploshchadka@dushevnoeradio.by. У пісьмо трэба ўкласці прэс-рэліз аб кавер-групе, інфармацыю аб складзе калектыву, рэпертуары, а таксама відэа з выступленняў.

Як адзначаюць у дырэкцыі форуму, выбіраць пераможцу будуць улічваючы многія нюансы. Журы ацэніць вопыт выступленняў на адкрытых пляцоўках, артыстызм, харызматычнасць, якасць і прафесіяналізм выканання, а таксама адпаведнасць рэпертуару мэтам і задачам мерапрыемства.

"Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права выбару аднаго калектыву з далейшым інфармаваннем усіх прэтэндэнтаў аб прынятым рашэнні", - удакладнілі ў дырэкцыі фестывалю.

БелТА