Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У выставачнай зале Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра рамёстваў з 15 сакавіка 2024 года будзе працаваць экспазіцыя «Па шляху да дабра і святла»

06.03.2024

«Па шляху да дабра і святла» - так называецца экспазіцыя работ удзельнікаў Міжнароднага гуманітарнага пленэрна-выставачнага праекта «Руская Атлантыда», якая пачне сваю работу з 15 сакавіка 2024 года ў выставачным зале Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра рамёстваў.

На жывапісных палотнах намаляваны старадаўнія праваслаўныя храмы і манастыры, дзівосная архітэктура малых гарадоў і цудоўная прырода.

Адбор для ўдзелу ў Міжнародным праекце праходзяць толькі прафесійныя мастакі. Арганізацыйнае і мастацкае кіраўніцтва праектам ажыццяўляюць Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі мастацтваў, Сапраўдны член Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, Народны мастак Расіі Людміла Юга, член Міжнароднай Асацыяцыі мастацтвазнаўцаў, кандыдат эканамічных навук Ірына Дашэўская і аўтар-кіраўнік праекта, Сапраўдны член Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, Заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі Віталь Васільеў.

Арганізатарамі і партнёрамі праекта «Руская Атлантыда» было праведзена больш за 120 пленэраў, а таксама каля 140 тэматычных выставак і майстар-класаў у Мінску, Полацку, Докшыцах, Глыбокім (Беларусь), Маскве і Санкт-Пецярбургу (Расія), Ламбардыі, Лігурыі і Базілікаце (Італія), у Бадэн-Бадэне і Бадэнвайлеры (Германія), Чэннае, Мумбаі і Нью-Дэлі (Індыя), Раджастане і Заходняй Бенгаліі, а таксама на іншых вядомых пляцоўках.

У праекце былі заняты больш за тысячу удзельнікаў з 19 краін свету. Свой уклад у пленэрную дзейнасць праекта ўнеслі і мастакі з Беларусі.

Праваслаўная вера, традыцыі і, навакольны Боскі свет нават скрозь стагоддзі здольныя, як сілы стваральныя, па-сапраўднаму ўзносіць чалавека на новыя ўзроўні духоўнага ўдасканалення, даваць яму ежу для новых і новых філасофскіх разважанняў, акультурваць і надзяляць яго творчым патэнцыялам.

Выстава – гэта яшчэ адзін важны крок да умацавання сяброўскіх адносін паміж народамі Расіі і Беларусі праз агульныя каштоўнасці і культуру.  

Арганізацыя выставы «Па шляху да дабра і свету» ажыццёўлена па ініцыятыве кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта і прадстаўнікоў Усерасійскай грамадскай арганізацыі «Расійскі Клуб Праваслаўных Мецэнатаў», пры падтрымцы Цвярскога рэгіянальнага аддзялення «Саюза праваслаўных прадпрымальнікаў», Расійскага Фонду Міра і Еўразійскага дзелавога клуба.

 

Расійскі Клуб Праваслаўных Мецэнатаў