Ва ўстаноўчай канферэнцыі па ўтварэннi раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» прынялі ўдзел 32 дэлегаты.
Як адзначыў, адкрываючы канферэнцыю, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі, 2 мая 2023 года Міністэрствам юстыцыі была зарэгістравана Беларуская партыя «Белая Русь». 13 мая 2023 года на пасяджэнні вышэйшага палітычнага савета партыі было прынята рашэнне аб стварэнні структур ва ўсіх раёнах нашай рэспублікі.
На ўстаноўчай канферэнцыі абралі савет раённага аддзялення партыі, у якi ўвайшлі 9 чалавек. Старшынёй савета Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» абралі начальнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людмілу Стома. Яе намеснікамі сталі старшыня Лужкоўскага сельскага Савета дэпутатаў Таццяна Краснадубская і дырэктар сярэдняй школы № 1 Ірына Рымдзянок.
Таксама на парадку дня былі разгледжаны розныя пытанні: абранне сакратара, уступленне ў рады Беларускай партыі «Белая Русь», вызначаны дэлегаты на абласную канферэнцыю і шмат іншага.
Як падкрэсліла лідэр структуры Людміла Стома, перад членамі партыі стаіць галоўная задача - кансалідаваць беларускае грамадства. Нашы намаганні павінны быць накіраваны на мір і стварэнне.
Алена АНАНІЧ, фота аўтара.