Паралельна з правядзеннем рамонтных і будаўнічых работ на шматлікіх аб’ектах гарадскога пасёлка мясцовая ўлада паклапацілася і пра тое, каб каля шматкватэрных дамоў былі пабудаваны і дзіцячыя пляцоўкі для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак.
Спецыялісты таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бэбистрой» з г.Мінска на працягу некалькіх дзён займаліся мантажом дзіцячых гульнёвых комплексаў у райцэнтры. Новыя арэлі, лесвіцы, горкі, спартыўныя мінікомплексы цяпер з’явіліся ў дваровых тэрыторыях па вуліцах Халаева, Пушкіна, Энгельса і Кастрычніцкай. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо аблюбавалі шматфункцыянальнае дзіцячае абсталяванне і з радасцю бавяць тут свой вольны час.
Сяргей РАЙЧОНАК http://www.klich.by/?p=123840