Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчыне пры ўдзеле кіраўніцтва Віцебскай вобласці ўрачыста адкрылі мабільную аўтазаправачную станцыю

03.11.2023

Напярэдадні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі 3 лістапада ў Шаркаўшчыне адкрылі мабільную аўтазаправачную станцыю. Ва ўрачыстым адкрыцці МАЗС № 25 ад РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт» прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, прадстаўнікі РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт».

Цяпер усіх аўтааматараў і іх пасажыраў чакае сучасны шматфункцыянальны комплекс з гандлёвай залай і кафэтэрыем у карпаратыўным стылі «Заўсёды ЦікаVа», дзе можна падсілкавацца, адпачыць і выпіць смачную каву. Аўтамабілістам прадстаўлены самыя камфартабельныя сучасныя паслугі: пыласос, пост падпампоўкі шын, гасцявая паркоўка для легкавых аўтамабіляў і вялікагрузаў.