Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Шаркаўшчыне адбылося ўшанаванне лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Шаркаўшчыны-2023"

05.04.2024

Па выніках работы ў Шаркаўшчыне ўшаноўвалі лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Шаркаўшчыны-2023". Ганаровае званне прысвоена сямі лепшым працаўнікам раёна:

Мікалаеву Рыгору Васільевічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства "Жвіранка";

Рачыцкаму Юрыю Вячаслававічу, аператару па штучным абнасеньванні жывёл адкрытага акцыянернага таварыства "Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс";

Акуленка Аляксандру Юр'евічу, аператару пульта кіравання замежнага вытворча-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства "БРЫЗАНТ-Рэсурсы";

Бараўка Мiхаiлу Міхайлавічу, асфальтабетоншчыку філіяла Дарожна-будаўнічае ўпраўленне№ 26 адкрытага акцыянернага таварыства "Дарожна-будаўнічы трэст № 1, г. Віцебск";

Клімантовіч Ліліі Іванаўне, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі дома дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шаркаўшчынскага раёна";

Тарнянок Ірэне Іванаўне, - настаўніку дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына";

Шынкевіч Іне Мар'янаўне, загадчыку сектара культуры Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.

Таксама на ўрачыстым мерапрыемстве старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўзнагародзіў навучэнцаў, пераможцаў алімпіяд па вучэбных прадметах і навучэнцаў, удастоеных звання "Вучань года", а таксама іх бацькоў і педагогаў.