Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шаркаўшчынскія школьнікі ў Міжнародны дзень роднай мовы далучыліся да абласнога марафона ”Размаўляй і натхняй”

21.02.2024

21 лютага Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бібліятэка разам з вядомым беларускім літаратарам, сапраўдным носьбітам беларускай мовы, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктарам Праўдзіным правялі літаратурную пляцоўку ”Родная мова, тое што нас аб’ядноўвае“ для вучняў 7 А класа СШ №1 г.п.Шаркаўшчына.

Ці прэстыжна размаўляць на беларускай мове? Гэта пытанне стала галоўным. На жаль, з кожным годам беларускую мову ўсё меньш выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці.Тым не менш, эксперты лічаць, што беларуская мова апошнім часам стала больш актыўна ўжывацца ў сферы рэкламы, культуры, бізнэсу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы. Сваё меркаванне выказаў і Віктар Праўздін.

Вучні зачыталі высказванні беларускіх пісьменнікаў пра мову і прынялі ўдзел у абласным марафоне ”Размаўляй і натхняй”. Кожны прапанаваў сваё слова на беларускай мове, якое асацыятыўна звязан з нашым раёнам, слова-брэнд, якое характэрызуе нашу мясцовасць.

На прыканцы мерапрыемства самыя актыўныя вучні атрымалі падарунак ад пісьменніка – кнігу аўтара.