Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шаркаўчане прынялі ўдзел прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да Усебеларускага народнага сходу

02.04.2024

2 красавіка ў медыя-цэнтры абласной газеты "Віцебскія весці" адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная падрыхтоўцы да Усебеларускага народнага сходу. У якасці спікераў былі запрошаны старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Марына Навіцкая, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Марына Быкава, старшыня Віцебскага абласнога Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, намеснік старшыні абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" Генадзь Ягораў. У медыя-цэнтр былі запрошаны прадстаўнікі палітычных партый, лідэры меркаванняў, студэнты. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі і правядзення УНС. Ва ўсіх была магчымасць задаць пытанні спікерам і атрымаць кампетэнтныя адказы.

Трансляцыя праходзіла ў рэжыме анлайн, у якім Шаркаўшчынскі раён прадстаўляў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў.

Аляксандр Барыла