Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Раённы суботнік адбудзецца 16 верасня

06.09.2023

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака падпісаў распараджэнне аб правядзенні 16 верасня раённага суботніка. Жыхары рэгіёну зоймуцца добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку на тэрыторыі гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і сельскіх населеных пунктаў. Кіраўнікам арганізацый і ўстаноў прадпісана забяспечыць навядзенне парадку на ўласных і прылеглых, а таксама замацаваных тэрыторыях.

Грошавыя сродкі, заробленыя на суботніку, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, якiя вызначаюцца работнiкамi ў добраахвотным парадку, пералічваюцца на разліковы рахунак BY21AKBB36413300000482300000 у ЦБП № 224 у г.п. Шаркаўшчына ААТ «ААБ Беларусбанк», БІК AKBBBY2X, УНП 300168711, атрымальнік — Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт.

Заробленыя на раённым суботніку сродкі будуць накіраваны на правядзенне добраўпарадкавання Шаркаўшчыны, на набыццё і рамонт малых архітэктурных форм, арганізацыю і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў.

Аляксандр Барыла.