Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прадпрымальнік года

25.03.2024

Увазе юрыдычных асоб - суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, індывідуальных прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці! З 1 красавіка 2024 года аб'яўляецца старт Нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года"

Конкурс праводзіцца штогод па выніках дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за год, які папярэднічае году правядзення конкурсу па наступных намінацыях:

- "Паспяховы старт";
- "Стабільны поспех";
- "Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці";
- "Эфектыўны бізнес у сферы паслуг";
- "Эфектыўны індывідуальны бізнес" (у дадзенай намінацыі ўдзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).

Падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/

Суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, падаюць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) па ўстаноўленай форме ў тэрмін да 1 чэрвеня 2024 года.