Ганаровае права перарэзаць стужачку было прадастаўлена старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Д.М. Ламака, кіраўніку Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» С.Э. Максаку, начальніку Глыбоцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» А.Э.Масло і начальніку ўчастка паштовай сувязі Шаркаўшчына Т.І. Шыняўскай.
Шчырае захапленне шаркаўчан выклікала змена на участку, яго тэхнічнае напаўненне, а таксама выдатны падарунак для ўсіх жыхароў і гасцей гарпасёлка - паштовая скрыня ў выглядзе яблыка, які размешчаны каля ўваходу на ўчастак.