На адбыўшымся пасяджэнніШаркаўшчынскага раённага Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый разгледжаны пытанні падрыхтоўкі і ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню народнага адзінства і 35-й гадавіны Дня памяці воінаў інтэрнацыяналістаў. Таксама абмяркоўваўся ўдзел грамадскіх арганізацый раёна ў маючым адбыцца фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023».
Людміла Стома, старшыня раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», паінфармавала ўдзельнікаў аб дзейнасці аддзялення і далейшых планах.