Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Памяць жыхароў спаленых вёсак ушанавалі ў Іёдскім сельскім Савеце 24 лістапада

24.11.2023

У аграгарадку Іёды 24 лістапада, у Дзень памяці спаленых вёсак Шаркаўшчынскага раёна, ля брацкай магілы ахвяр фашызму адбылася хвіліна памяці і смутку "Усенародны боль і памяць".

Памяць загінуўшых ушанавалі пракурор Шаркаўшчынскага раёна Максім Віктаравіч Лаўданскі, члены раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь", прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў "БРСМ", Фонд міру, "Беларускі саюз жанчын", работнікі ўстаноў культуры раёна, настаўнікі і вучні Іёдскай сярэдняй школы, мясцовае насельніцтва.