Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

На маладзёжнай пляцоўцы БРСМ у Шаркаўшчыне былі сабраны грашовыя сродкі для цяжкахворага хлопчыка

02.10.2023

У рамках фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023» у Шаркаўшчыне 29 верасня на маладзёжнай пляцоўцы БРСМ была арганізавана дабрачынная акцыя пад назвай «Добрае сэрца», дзе любы жадаючы змог фінансава паўдзельнічаць у добрай справе.

Моладзь арганізавала збор грашовых сродкаў на закупку ваннай, абсталяванай тэхнічным сродкам, для цяжкахворага хлопчыка з Шаркаўшчынскага раёна з дыягназам міястрафія Дзюшэна.

Гісторыя знайшла водгук у сэрцах многіх людзей. Збор удалося закрыць усяго за адзін дзень. Уся неабходная сума была сабрана.

Дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей палепшыцца якасць жыцця хлопчыка.