Механізатар ААТ “Даватарскі” Юрый Ардынскі на камбайне New Hollаnd першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня. Са знакавай падзеяй павіншаваў перадавога аграрыя старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака. Словы ўдзячнасці Юрыю Геронцьевічу адрасавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат, кіраўнік гаспадаркі Андрэй Пальчэх, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. Усе прысутныя пажадалі Юрыю Геронцьевічу новых працоўных перамог, а таксама ўручылі перадавіку сельгасвытворчасці памятныя падарункі.
Сяргей РАЙЧОНАК