Паважаныя вернікі і святары!
З пачуццём глыбокай радасці і ад усяго сэрца віншуем вас з канчаткам Вялікага посту і надыходам светлага Вялікадня!
Хрыстава Нядзеля - вечнае свята абнаўлення, невычэрпная крыніца высокіх маральных каштоўнасцей хрысціянства. Велікодныя ўрачыстасці азараюць ператвораны свет верай у перамогу дабра і справядлівасці, умацоўваюць нашу ўпэўненасць у тым, што ў чалавечай любовi і цеплыні душы - заклад усеагульнага дабрабыту і шчасця.
Дарагія сябры! Няхай гэтыя велікодныя дні будуць напоўнены згодай, міласэрнасцю, спачувальнай любоўю адзін да аднаго. Няхай Уваскрэсенне Хрыстова прынясе кожнаму надзею, добры настрой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага
камітэта
Д.М. Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
С.Н. Арэшкаў