Паважаныя шаркаўчане!
Ад усёй душы віншуем вас з 79-й гадавінай Вялікай Перамогі!
Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Дзень Перамогі застаецца ў нашых сэрцах самым дарагім і кранальным для нашага народа святам.
Пераможны май 45-га назаўжды ўвайшоў у гераічны летапіс нашай Айчыны як сімвал мужнасці і самаадданасці ўсяго савецкага народа.
Мы памятаем кожнага і дзякуем усім, хто падарыў нам мір і свабоду, змагаўся на фронце і ў тыле, адраджаў краіну ў цяжкія пасляваенныя гады.
Вечная памяць байцам, якія не вярнуліся з палёў бітваў! Нізкі паклон тым, хто набліжаў гэты светлы дзень, хто вынес нягоды пасляваенных гадоў!
Мы, спадчыннікі народа-пераможцы, стаім і заўсёды будзем стаяць на абароне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, святой памяці аб гераізме і мужнасці савецкага воіна-вызваліцеля.
Дарагія сябры! Няхай у гэтыя майскія дні ў вашы дамы прыйдзе шчасце і дабрабыт, цеплыня і дастатак. Няхай значнасць гэтага вялікага свята, яго сапраўдная каштоўнасць ніколі і нікім не забываюцца, а дух Перамогі натхняе сэрцы і вядзе нас наперад - да новых подзвігаў, поспехаў і дасягненням на карысць роднага краю.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, плённай працы на карысць роднай Беларусі, веры, шчасця і дабра.
Са святам!
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага камітэта
Д.М. Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
В.С. Шпец