Больш за трыццаць пяць гадоў свайго жыцця ветэран працы аддала роднаму краю. З гэтай выдатнай падзеяй яе прыехалі павіншаваць і ўручыць Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Струй, старшыня Германавіцкага сельвыканкама Майя Якімовіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ірына Міхалёнак і вядучы спецыяліст ААТ «Агратэхсэрвіс», прадстаўнік першаснай арганізацыі прафсаюзаў Яся Краснікава.
Сяргей Валянцінавіч павіншаваў юбілярку з цудоўнай датай, пажадаў ёй невычэрпнай жыццёвай энергіі і аптымізму.
Алена АНАНІЧ http://www.klich.by/?p=124020