Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванні з Днём міліцыі

04.03.2024

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём міліцыі!

Наша міліцыя прайшла слаўны шлях, у яе гісторыю ўпісана нямала гераічных старонак і легендарных імёнаў. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў усіх пакаленняў сапраўды выконвалі і выконваюць свой абавязак.

Штодня вы дэманструеце ўзоры стойкасці, крэпасці духу, самаадданасці і вернасці прысязе.

Вы забяспечваеце належны ўзровень грамадскай бяспекі, абараняеце нашых грамадзян ад любых злачынных замахаў, тым самым ствараючы спрыяльныя і камфортныя ўмовы для жыццядзейнасці раёна.

Дарагія сябры! Упэўнены, што асабовы склад органаў унутраных спраў будзе і надалей эфектыўна адказваць на ўсе выклікі і пагрозы, з гонарам і годнасцю служыць Айчыне.

Асобыя словы падзякі адрасуем ветэранам органаў унутраных спраў: закладзеныя вамі шматгадовыя традыцыі і назапашаны вопыт будуць стымулам для добрасумленнай працы цяперашніх вартавых парадку.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай службе на карысць роднай краіны. Міру, дабра, шчасця вам і вашым сем'ям!


Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

В.С. Шпец