Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23.02.2024

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна! 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята увасабляе прыхільнасць непераходзячым каштоўнасцям беларускага народа – патрыятызму, мужнасці і служэнню Радзіме. Усяму, што ляжыць у аснове спакою і стабільнасці, міру і працвітання роднай зямлі.

Сёння мы славім подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доблесць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў, патрыятызм і самаахвярнасць ваеннаслужачых сучаснай беларускай арміі. Бо наша армія была і застаецца сапраўды народнай, адной з апор дзяржаўнасці, гарантам незалежнасці і бяспекі, сапраўднай школай мужнасці для моладзі.

Кожны, хто ўсведамляе сябе абаронцам Айчыны, ведае, наколькі важныя ў чалавеку такія якасці, як сіла і надзейнасць, падтрымка і ўзаемадапамога. Яны патрабуюцца не толькі ў баі, але і ў паўсядзённым жыцці, дапамагаюць пераадольваць цяжкасці і дабівацца поспеху.

Дарагія сябры! Ад усёй душы дзякуем усім, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, а таксама тым, хто, аддаўшы свой воінскі абавязак, штодзённай стваральнай працай робіць мацней і багацей нашу любімую Радзіму.

Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, светлых надзей на будучыню свету, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі.

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

В.С. Шпец