Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне з Днём Канстытуцыі

15.03.2024

Паважаныя шаркаўчане! 

Віншуем вас са знамянальнай падзеяй у гісторыі роднай Беларусі – 30-годдзем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 30-годдзем Інстытута Прэзідэнцтва!

«Мы, народ Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з адказнасці за сучаснасць і будучыню Беларусі…», – такімі словамі пачынаецца Асноўны Закон нашай краіны. Беларусы, паказаўшы сваю нацыянальную сталасць, зрабілі важны крок на шляху эвалюцыйнага развіцця дзяржаўнасці, прадэманстравалі жаданне браць на сябе адказнасць за будучыню краіны, быць ініцыятыўнымі.

Наша задача – шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.

Дарагія сябры! Сваёй штодзённай стваральнай працай, творчасцю і талентамі кожны з нас робіць значны ўнёсак ва ўмацаванне суверэнітэту і росквіт Беларусі.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру і шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту і аптымізму, паспяховай працы на карысць любімага Шаркаўшчынскага раёна і роднай Беларусі!


Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

Д.М. Ламака


Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

С.Н. Арэшкаў