Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне шаркаўчанкам з Днём жанчын

07.03.2024

Дарагія жанчыны Шаркаўшчынскага раёна! 

Шчыра віншуем вас з добрым, светлым, радасным вясновым святам - Днём жанчын.

Гэты дзень працяты асаблівым пачуццём, у якім злучаюцца велізарная павага, падзяка і любоў  да выдатнай паловы чалавецтва.

Мы ганарыцца вамі - разумнымі, прыгожымі, мэтанакіраванымі. Вы напаўняеце жыццё гармоніяй і высокім сэнсам, паспяхова спалучаеце кар'еру з клопатам аб выхаванні дзяцей і хатнімі клопатамі, беражэце сямейныя каштоўнасці і традыцыі.

Вы заўсёды былі і застаяцеся, для нас, мужчын, надзейнай апорай у рашэнні нашых агульных задач. Неацэнная ваша роля ў адукацыі і ахове здароўя, сельскай гаспадарцы і прамысловасці, культуры, сістэме дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Дзякуючы вашай працавітасці, ініцыятыўнасці і адказнасці наш край з кожным годам становіцца ўсё прыгажэй і камфортней для жыцця людзей.

Мілыя жанчыны! Дзякуй за вашу чуласць і цярпенне, мудрасць і разуменне. Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць любоў і згода, не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, здзяйсняюцца светлыя надзеі і чаканні. Хай цеплыня гэтага выдатнага вясновага свята сагравае вашы сэрцы, дорыць шчаслівыя ўсмешкі. Добрага і моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту!


Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага

камітэта

Д.М. Ламака


Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

С.Н. Арэшкаў