Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва раёна адрасавала віншаванне шаркаўчанам з Днём сям'і

15.05.2024

Паважаныя шаркаўчане! 

Ад усёй душы віншуем вас з Днём сям'і!

Гэта свята самых галоўных каштоўнасцяў у жыцці кожнага чалавека: цяпла, адданасці і клопату, бацькоўскай любовi і хатняга агменю.

Сям'я была і ёсць крыніцай стабільнасці і міру, апорай беларускай дзяржавы. Вельмі важна, каб кожная сям'я жыла ў гармоніі, згодзе і камфорце, смела і ўпэўнена глядзела ў будучыню.

У гэты святочны дзень віншуем шлюбныя пары, якія шмат гадоў выбудоўваюць узаемаадносіны на аснове павагі, мудрасці і кахання. Маладым людзям жадаем браць прыклад з тых, хто цягам часу доўгага сумеснага жыцця трапятліва захоўвае і памнажае сямейныя традыцыі.

Асаблівыя словы падзякі і ўдзячнасці выказваем шматдзетным сем'ям, сем'ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы, бацькоўскую працу, цярпенне і клопат.

Дарагія сябры! Жадаем вам дабрыні і ўтульнасці, разумення і падтрымкі, шчасця і радасці, даверу і доўгіх гадоў сумеснага жыцця.

Любіце і беражыце адзін аднаго!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага камітэта

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

С.Н. Арэшкаў