Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Як папярэджваць кіберзлачынствы абмеркавалі на нарадзе ідэалагічных работнікаў

20.07.2023

У цяперашні час барацьба з кіберзлачыннасцю з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці праваахоўнай сістэмы нашай краіны. Яе актуальнасць абумоўлена значнай колькасцю злачынстваў, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Іх доля складае трэцюю частку ад агульнай колькасці ўсіх зарэгістраваных крымінальных учынкаў.

Пытанне прафілактыкі злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, здзейсненых з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх пластыкавых картак, камп'ютэрных сістэм, сеткі Інтэрнэт быў разгледжаны на нарадзе ідэалагічных работнікаў, якая прайшла ў райвыканкаме пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрыя Васілеўскага.

Практыка расследавання такіх крымінальных спраў паказвае, што іх лягчэй папярэдзіць, чым раскрыць. Часцей за ўсё зламыснікі, якія выходзяць на кантакт з кліентам, знаходзяцца за мяжой. Гэта можа быць любая краіна свету.

У нашым раёне вядомы выпадкі, калі пацярпелыя грамадзяне ў выніку такіх дзеянняў з боку невядомых злачынцаў страцілі 10, 20 і нават 30 тысяч беларускіх рублёў. Часцей за ўсё дадатковыя сумы фінансавых сродкаў грамадзяне атрымлівалі ў банках пры афармленні крэдытаў.

Сёння надзвычай важна праводзіць сярод насельніцтва тлумачальную працу (сустрэчы, семінары, гутаркі) па фінансавай граматнасці грамадзян і недапушчэнні распаўсюджвання такіх злачынстваў.

Як падкрэсліў Юрый Васілеўскі, і прадстаўнікі праваахоўных органаў, і кіраўнікі арганізацый, і ідэалагічныя працаўнікі на пастаяннай аснове павінны гэтым займацца грунтоўна.