25 жніўня па ўсёй рэспубліцы пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Увага бацькі - скончыліся канiкулы», які таксама накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.
У гэты дзень праваахоўнікі нададуць асаблівую ўвагу прафілактычнай рабоце з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы і бацькоўскія сходы, раскажуць аб прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за невыкананне правілаў.
Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб захаванне ПДР увайшло ў звычку і стала нормай. Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Будзьце дастойным прыкладам свайму дзіцяці!