Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дабрачынны ранішнік для дзяцей адбыўся ў Шаркаўшчыне

28.12.2023

Дабрачынны ранішнік «Чараўніцтва пачынаецца» сабраў у раённым Цэнтры культуры дзяцей-інвалідаў, сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама выхоўваючыхся ў апякунскіх і прыёмных сем'ях, знаходзячыхся ў аддзяленні прытулку раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Ранішнік стаў своеасаблівай кульмінацыяй раённай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Яркім момантам мерапрыемства стала сустрэча хлопчыкаў і дзяўчынак з казачнымі героямі ў яркім тэатралізаваным паказе, якi падрыхтавалі культработнікі. Вельмі спадабаліся дзецям песні, карагоды, віншаванні - музычныя, ад казачных персанажаў і проста шчырыя пажаданні.

Радасць свята з хлопцамі падзялілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак.

Віншуючы дзяцей з навагоднімі святамі, кіраўнік раёна пажадаў усім заўсёды атрымліваць тую любоў, тую ўвагу і цяпло, якіх яны чакаюць ад сваіх бацькоў, ад дарослых. А яшчэ заўважыў, што пад якім бы знакам ні праходзіў чарговы год, любы з іх заўсёды будзе адзначаны, перш за ўсё, клопатам аб нашых дзецях. Дзмітрый Ламака выканаў прыемную для ўсіх місію — уручыў дзецям падарункі.

Алена АНАНІЧ

Крыніца: http://www.klich.by/?p=127994