Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

1 сакавіка стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

28.02.2024

У наш век навуковых тэхналогій і распрацовак у свеце ўсё больш і больш адбываецца тэхнагенных аварый. Пры такіх надзвычайных сітуацыях існуе пэўны алгарытм дзеянняў, які неабходна ведаць кожнаму чалавеку. У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», якая стартуе 1 сакавіка, работнікі МНС будуць навучаць правільна паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама правільна дзейнічаць па сігнале «Увага ўсім!».

Першы этап акцыі пройдзе з 1 па 7 сакавіка.

01.03.2024 на базе ўсіх устаноў адукацыі пройдзе тэматычны ўрок, прысвечаны Сусветнаму дню грамадзянскай абароны. Вучням школ работнікі раскажуць аб дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!» У гульнявой форме правядуць інтэрактыўныя заняткі па бяспецы, квэст і анлайн-гульні: «Пажарная лабараторыя», «Надзвычайная сітуацыя», «Крокі выратавання». Таксама хлопцы праглядзяць тэматычныя відэаролікі і атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

На базе прадпрыемстваў і ў месцах з масавым знаходжаннем людзей ратавальнікі нагадаюць аб парадку дзеянняў пры атрыманні сігналу «Увага ўсім!».

Другі этап акцыі, які пройдзе з 11 па 22 сакавіка, будзе накіраваны на жыхароў сельскіх населеных пунктаў.

З насельніцтвам правядуць шырокамаштабныя мерапрыемствы. Работнікі МНС падрабязна спыняцца на дзеяннях пры пажары ў жыллi. Самае галоўнае - памятаць: калі здарыўся пажар, неабходна выклікаць службу выратавання па нумары 101 ці 112, выйсці з кватэры, зачыніўшы за сабой дзверы, ні ў якім разе нельга адчыняць фортачкі і вокны. Пры ўзгаранні таксама варта неадкладна паведаміць аб пажары суседзям і жыхарам кватэр, што знаходзяцца вышэй і ніжэй, сустрэць пажарных і правесці іх да месца пажару.

Трэці этап. З 25 па 29 сакавіка мерапрыемствы будуць праводзіцца ў дамах шматдзетных сем'яў і сем'яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, на бацькоўскіх сходах.

Спецыяліст сектара прапаганды і

ўзаемадзеяння з грамадскасцю

Шаркаўшчынскага РАНС

С.П. Райчонак