Кожны чалавек валодае якімі-небудзь талентамі. Хтосьці піша вершы, іншыя малююць, спяваюць, іграюць на музычных інструментах, дасягаюць пэўных вышынь у навуцы. Тое ж можна сказаць і пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Яны таксама здольныя праяўляць сябе ў самых розных сферах дзейнасці. Галоўнае, убачыць гэта і дапамагчы чалавеку раскрыць сябе.