У канцы студзеня вучні 10 класа
СШ № 2 (група з 14 юнакоў і дзяўчат) разам з настаўніцай біялогіі Аксанай
Паўлаўнай Пачэпка на практыцы замацавалі тэарэтычныя веды па факультатыве
“Уводзіны ў аграрныя прафесіі”. Яны наведалі раённую ветэрынарную станцыю, дзе
начальнік установы Валерый Паўлавіч Кулік расказаў пра спецыфіку дзейнасці
райветстанцыі, яе супрацоўнікаў, асноўныя накірункі работы. Затым вучні больш
падрабязна азнаёміліся з формамі і метадамі работы галоўнай ветэрынарнай
установы раёна. Яны пабывалі ў падраздзяленнях хіміка-таксікалагічным і
радыяцыйнага кантролю, наведалі дыягнастычную лабараторыю, дзе праводзяцца
біяхімічныя аналізы крыві, корму для сельгаспадарчых жывёл, вызначаецца
радыяцыйны фон паветра і іншае.