Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
29 ноября 2022

З 1 студзеня 2023 года рэдакцыя раённай газеты «Кліч Радзімы» будзе працаваць у складзе медыяхолдынга на базе абласной газеты «Віцебскія весці»

Газета «Кліч Радзімы» стане штотыднёвікам - будзе выходзіць па пятніцах сумесна з газетай «Віцебскія весці». Падпісчыкі будуць атрымліваць інфармацыю на 32 старонках: 8 палос «Кліч Радзімы» і 24 паласы «Віцебскіх вестак». Рэдакцыя газеты будзе знаходзіцца па ранейшым адрасе: г.п. Шаркаўшчына, вул. Краснадворская, 6-а.

‼Падпіску на камплект газет («Кліч Радзімы» + «Віцебскія весці») можна аформіць:

- у аддзяленнях паштовай сувязі. Кошт індывідуальнай падпіскі на 1 месяц –11,37 руб., 3 месяцы – 34,11 руб., 6 месяцаў – 68,22 руб.

Кошт ведамаснай падпіскі: 1 мес. – 17,29 руб., 3 мес. - 51,87 руб., 6 мес. – 103,74 руб.

Можна аформіць падпіску да запатрабавання па наступных коштах:

індывідуальна - 1 мес. - 9,93 руб., 3 мес. – 29,79 руб., 6 мес. – 59,58 руб.; ведамасна - 1 мес. - 15,55 руб., 3 мес. – 46,65 руб., 6 мес. – 93,30 руб.;

- у кіёску «Саюздрук». Кошт індывідуальнай падпіскі: 1 мес. - 8,76 руб., 3 мес. - 26,28 руб., 6 мес. - 52,56 руб. Кошт ведамаснай: 1 мес. - 14,56 руб., 3 мес. - 43,68 руб., 6 мес. – 87,36 руб.