Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
18 ноября 2022

Віншаванне кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна з Днём работікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

 

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята.

Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто самааддана любіць родную зямлю і працуе ў імя яе росквіту, тых, хто абраў сваёй жыццёвай сцежкай важную і неабходную справу, плён якой увасабляецца ва ўрадлівасці палёў, багацці ўраджаю і належным узроўні дабрабыту кожнага з нас.

Нягледзячы на тое, што змяняюцца часы, тэхналогіі і метады працы, нязменнай застаецца наша патрэба ў духмяным хлебе, свежым малацэ і смачным мясе. Сёння кожны з нас можа набыць неабходныя якасныя прадукты харчавання. За ўсім гэтым стаіць паўсядзённая напружаная праца як простых працаўнікоў сялянскай нівы, так і спецыялістаў, кіраўнікоў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці і моладзі – прафесіяналаў з вялікай літары. Адказнасць, цярпенне і працавітасць заўсёды былі галоўнымі рысамі нашых работнікаў сяла.

Дарагія сябры! Намаганні кожнага з вас накіраваны на дасягненне агульнай мэты – зрабіць лепшым жыццё сваёй сям’і, раёна, любімай Беларусі. Ваша высокая арганізаванасць, мэтанакіраванасць, настойлівасць і зладжанасць у дзеяннях даюць рэальную аддачу, дапамагаюць пераадолець любыя перашкоды.

Упэўнены, што прыродная мудрасць, беражлівыя адносіны да зямлі-карміцелькі, стойкасць і цярпенне дапамогуць вырашыць усе пастаўленыя перад вамі няпростыя задачы.

У гэты святочны дзень выказваем сардэчную ўдзячнасць за вашу нялёгкую, але неабходную працу, ад усёй душы жадаем моцнага здароўя,дастатку ў вашых дамах, добрага надвор’я, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

Старшыня Шаркаўшчынскага раённагавыканаўчага камітэта

Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў

У.С.Шпец