Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
11 апреля 2024

У Шаркаўшчыне адбыўся мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Гісторыя чалавецтва захоўвае шмат журботных дат. Адной з самых страшных старонак чалавечай гісторыі стала гісторыя фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.

11 красавіка - Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэта дата была ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд, адбыўшымся 11 красавіка 1945 года. Нават зараз, праз дзясяткі гадоў, не атрымалася загаіць усіх ран, прычыненых той страшнай вайной.

Каля помніка, усталяванага ў памяць аб ахвярах яўрэйскай нацыянальнасці, жыхарах Шаркаўшчыны і яе наваколля, забітых нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адбыўся мітынг-рэквіем "Праз стагоддзі, праз гады, - памятайце!", у якім прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў С.Н. Арэшкаў, члены раённага выканаўчага камітэта, пракурор Шаркаўшчынскага раёна М.В. Лаўданскі, прадстаўнікі Беларускай партыі "Белая Русь", грамадскіх арганізацый раёна - "Беларускі саюз жанчын", ветэранскай арганізацыі, "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", БРСМ і БРПА, прафсаюзных арганізацый, "Беларускі фонд міру", "Беларускі саюз афіцэраў", навучэнцы і педагогі ДУА "СШ №2 г.п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына".