Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
13 ноября 2023

Шаркаўчане могуць прайсці вакцынацыю супраць грыпу і COVID-19 ва ўстанове аховы здароўя «Шаркаўшчынская ЦРБ»

УАЗ «Шаркаўшчынская ЦРБ» прапануе шаркаўчанам прайсці вакцынацыю супраць грыпу і COVID-19.

Дарослым варта звяртацца да ўчастковага тэрапеўта ці ў кабінет прафілактыкі паліклінічнага аддзялення ЦРБ, дзецям - да ўчастковага педыятра.

Вакцынацыя праводзіцца з 8.00 да 16.00 (па буднях) у працэдурным кабінеце № 27 (2 паверх паліклінікі).

Для папярэдняй кансультацыі можна патэлефанаваць па тэлефонах 4-15-90, 6-08-52.

Своечасовая вакцынацыя дапаможа абараніць Вас і Вашых блізкіх ад грыпу і каранавіруснай інфекцыі.