Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
27 декабря 2023

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мацвееў наведаў шматдзетную сям’ю Бібік з Шаркаўшчыны

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-мантажна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў наведаў шматдзетную сям’ю Бібік, у якой выхоўваюцца пяць дзяцей.

Тата Раман працуе рабочым у ДРБУ-131, таму навагоднія падарункі для сям’і былі ад дарожнай арганізацыі. Сенатар павіншаваў дзяцей з Калядамі і Новым годам, пажадаў ім здароўя, святочнага настрою, выдатнай вучобы і прыкладных паводзін. Госці ўручылі на патрэбы сям’і мікрахвалевую печ, а таксама салодкія пачастункі хлопчыкам і дзяўчынцы.

 

Сяргей РАЙЧОНАК 

Источник: klich.by