Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт
23 ноября 2022

23 лістапада ў працоўным калектыве Шаркаўшчынскага філіяла АУП «Віцебскаблтоп» адбыўся адзіны дзень інфармавання

23 лістапада старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Малюгіна сустрэліся з працоўным калектывам Шаркаўшчынскага філіяла АУП «Віцебскаблтоп».

Дзмітрый Міхайлавіч выступіў перад прысутнымі па тэме «Жыллёва-камунальная гаспадарка: перспектывы развіцця». Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на напрамках развіцця сістэмы ЖКГ і механізмах яе ўдасканалення, на падрыхтоўцы і правядзенні ацяпляльнага сезона. ДзмітрыйМіхайлавіч праінфармаваў, што ў аграгарадку Лужкі на наступны год плануецца адкрыццё станцыі абезжалезвання. Распавёў кіраўнік раёна ў сваім выступленні і аб правядзенні капітальных рамонтаў шматкватэрных жылых дамоў, звярнуў увагу на нарыхтоўку другаснай сыравіны, раздзельны збор смецця, бо сёння гэта тэма набывае ўсё большую актуальнасць.

Таксама ў працэсе гутаркі абмеркавалі падрыхтоўку і добраўпарадкаванне раёна да «Дажынак-2023».

Алена АНАНІЧ.