Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Ад усяго сэрца віншуем вас з прафесійным святам!
Праца селяніна заўсёды была нялёгкай, таму і адносіліся да яе ва ўсе часы з асаблівай павагай і пашанай. Прыродная мудрасць, руплівасць, стойкасць і цярпенне – гэта тыя рысы, якія вызначаюць працаўнікоў вёскі.
Хлебаробы і жывёлаводы нашага краю штодзённа ад відна да цямна шчыруюць у гаспадарках раёна, захоўваючы векавыя традыцыі сялянства, праяўляючы ініцыятыву і прадпрымальнасць, паспяхова дасягаюць пастаўленых мэтаў. Ад іх якаснай працы залежыць умацаванне харчовай бяспекі і эканомікі краіны, павышэнне канкурэнтаздольнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, жыццёвы ўзровень і дабрабыт землякоў.
Дарагія сябры! Дзякуй вам за любоў да зямлі, адданасць справе і клапатлівыя, мазолістыя рукі. Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, упартая праца, вопыт, добрасумленнасць, эфектыўнае кіраванне і далей будуць служыць развіццю аграрнага сектара, павышэнню якасці жыцця людзей.
У гэты святочны дзень выказваем падзяку ветэранам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, якія па праву з’яўляюцца прыкладам вернасці сваёй справе, адданасці Радзіме і беларускаму народу.
Прыміце найлепшыя пажаданні дастатку ў вашых дамах, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям, здароўя, аптымізму, невычарпальнага натхнення і поспехаў.
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага
камітэта
Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
У.С.Шпец